"Белавія" будзе выконваць тэхабслугоўванне расійскіх самалётаў

"Расавіяцыя" дапусціла Беларусь да тэхабслугоўвання / Еўрарадыё
"Расавіяцыя" дапусціла Беларусь да тэхабслугоўвання / Еўрарадыё

"Белавія" прайшла праверку і атрымала ад "Расавіяцыі" сертыфікат па тэхнічным абслугоўванні № 285-23-019.

Яго наяўнасць пацвярджае адпаведнасць дзейнасці авіякампаніі патрабаванням федэральных авіяцыйных правілаў (ФАП-285), што прад'яўляюцца да арганізацый па тэхнічным абслугоўванні ў Расійскай Федэрацыі.

Сертыфікат дае "Белавія" права выконваць дазволены пералік работ у аператыўным і перыядычным тэхнічным абслугоўванні паветраных суднаў, зарэгістраваных у Расійскай Федэрацыі, а таксама ў тэхнічным абслугоўванні асобных катэгорый кампанентаў, якія ўстанаўліваюцца на гэтыя самалёты, — піша прэс-служба "Белавіі".

Беларуская авіякампанія сцвярджае, што ў яе шырокія магчымасці ў частцы тэхнічнага абслугоўвання — ёсць свая авіяцыйна-тэхнічная база.

За гады існавання авіякампаніі мы змаглі сабраць прафесіяналаў высокага ўзроўню, якія праводзяць тэхнічнае абслугоўванне рознага ўзроўню складанасці: ад аператыўных работ да A-сһеск, C-сһеск і D-сһеск, — адзначае гендырэктар "Белавіі" Ігар Чаргінец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі