“Белэнерга”: Цягам сутак у 400 населеных пунктах былі перабоі з электраэнергіяй
Неспрыяльнае надвор’е з дажджом і ветрам стала прычынай парушэння электразабеспячэння ў 400 населеных пунктах Беларусі, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства “Белэнерга” ў сваім Твітэр-акаўнце.
Адзначаецца, што непаладкі ліквідоўваліся цягам сутак і населеныя пункты “не стаялі суткі адключанымі”. Пры гэтым аварыі адбываліся ў 371 малым населеным пункце.
На сёння, 26 кастрычніка, сіноптыкі працягнулі рэжым аранжавага ўзроўню небяспекі — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы і мокры снег, а парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду.