Берасцейцы далі 2,6 года "хатняй хіміі" за надпіс на паштовай скрыні суддзі

Абразлівы надпіс на скрыню жанчына нанесла ўвечары ў снежні 2020 года / gkx.by
Абразлівы надпіс на скрыню жанчына нанесла ўвечары ў снежні 2020 года / gkx.by

За абразлівы надпіс на паштовай скрыні суддзі жыхарка Брэста асуджаная на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, паведамляе пракуратура Гарадзенскай вобласці.

Надпіс на дзверцы паштовай скрыні суддзі ў пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома ў Брэсце 36-гадовая жанчына нанесла ў снежні мінулага года. Зрабіла яна гэта ў вячэрні час "з выкарыстаннем неўстаноўленага прадмета". Абвінавачаную вызначылі па запісах з камер відэаназірання.

Берасцейцы прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі