Беражкоў патлумачыў, чаму сышоў з пасады галоўнага рэдактара "Прессбола"
Яе ён займаў 19 гадоў!
Пра змену галоўнага рэдактара папулярнага спартыўнага беларускага выдання стала вядома напярэдадні. Уладзіміра Беражкова змяніў Сяргей Кайко. Яго кандыдатуру адзінагалосна ўхваліў сход заснавальнікаў ТАА "Прессбол-91". Першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты прызначаны Дзмітрый Беленькі, намеснікамі — Аляксандр Дабрыян, Юрый Доўнар, Сяргей Новікаў і Уладзімір Пірог.
"Я сышоў з пасады галоўнага рэдактара, таму што лічу, што вырасла пакаленне прэсболаўцаў, якое саўладае з гэтым (з развіццём папяровай версіі газеты і сайта — Еўрарадыё) лепш за мяне, — піша Беражкоў. — Я сыходжу з гэтай пляцоўкі як журналіст, але застаюся на ёй як прыхільнік ўсіх вашых спадзяванняў, памкненняў і талентаў. Я застаюся сябрам сям'і "Прессбола". Са мной усё ў парадку".
Уладзімір Беражкоў нагадвае, што застаецца адным з заснавальнікаў "Прессбола". Раней паведамлялася, што ён стаў старшынёй назіральнага савета ТАА "Прессбол-91".
Новы рэдактар “Прессбола”: Гэта было рашэнне Беражкова — сысці
Фота — bymedia.net