Без электрычнасці ў Беларусі працягваюць заставацца 20 населеных пунктаў

Без электрычнасці ў Беларусі працягваюць заставацца 20 населеных пунктаў

Па стане на 17:00 18 ліпеня без электраэнергіі працягваюць заставацца 20 населеных пунктаў. Пра гэта паведамляюць у вытворчым аб’яднанні “Белэнерга”.

“Работы па аднаўленні энергазабеспячэння 19 населеных пунктаў Гомельскай і 1 у Магілёўскай абласцях працягваюць 200 брыгад, прыцягнута спецыяльная тэхніка”, — гаворыцца ў паведамленні.

Усе населеныя пункты ў Мінскай вобласці падключаныя да энергазабеспячэння.

Па стане на 13:00 на 18 ліпеня колькасць адключаных населеных пунктаў складала 110.

У ноч з 17 на 18 ліпеня па тэрыторыі Беларусі прайшоў навальнічны фронт, які стаў прычынай адключэнняў святла ў 760 населеных пунктах. Удары маланкі сталі прычынай некалькіх пажараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі