Без сталічнага гламуру: як праходзіць Вадохрышча ў мястэчку за 300 км ад Мінска
Сёлета на Вадохрышча не было маразоў і палонак, але свята ўсё роўна прайшло вельмі традыцыйна. У Мінску, напрыклад, асвячэнне вады і маржаванне на Камсамольскім возеры сумясцілі з турнірам па плаванні. Так здараецца ледзь не кожны год.
А як адзначаюць Вадохрышча за мінскай кальцавой дарогай? Еўрарадыё выправілася ў Давыд-Гарадок за 300 км ад Мінска, каб паглядзець на Вадохрышча без сталічнага гламуру.
Раніцай на беразе ракі Гарынь пачалі збірацца людзі. Купель зладзілі побач з выратавальнай станцыяй. Гэта практычна: калі што — выратавальнікі тут як тут.
Каб асвяціць ваду, прыйшоў настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці айцец Рыгор.
Далей прыйшла чарга тамтэйшым лезці ў ваду. Каб не было так халодна, сходы ім высцелілі дыванамі.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube- канале. Подписаться можно тут.