БГК імя Мяшкова датэрмінова выйшаў у плей-оф Лігі чэмпіёнаў
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова датэрміновы выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Такі вынік брэстаўчане дасягаюць ужо другі раз запар, адзначаецца на сайце клуба.
Поспеху БГК паспрыялі вынікі нядзельных матчаў 11-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Чэмпіён Швецыі "Крыстыянстад" саступіў клубу "Райн Левен" — 29:31. Цяпер "Крыстыянстад" ні пры якіх абставінах не абгоніць брэстаўчан у турнірнай табліцы. Гэта гарантуе нашым суайчыннікам выхад у плэй-оф.
Турнірная табліца групы "В" выглядае наступным чынам: "Вардар" — 16 ачкоў (11 гульняў), "Райн Левэн" — 15 (11), "Віве" — 14 (11), "Пік" - 13 (11), БГК імя Мяшкова — 12 (11), "Цэле" — 7 (11), "Крыстыянстад" — 6 (11), "Заграб" — 5 (11).