Біятланістка Дар'я Домрачава "трошкі прыхварэла"
Пра гэта паведаміў доктар зборнай Беларусі па біятлоне Андрэй Семенякаў.
Тым не менш, ён упэўнены, што Домрачава пазмагаецца за Вялікі крыштальны глобус.
"Цяпер яна трошкі прыхварэла на фоне пэўнай эмацыйнай і фізічнай выпустошанасці, але часу для аднаўлення ў яе дастаткова — першая гонка этапу Кубка свету па біятлоне ў Славеніі стартуе 6 сакавіка. Жыццё і барацьба працягваюцца", — цытуе словы доктара "Прессбол".
Нагадаем, учора стала вядома, што трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы, Герою Беларусі Дар'і Домрачавай на карт-рахунак перавялі 450 тысяч долараў прэміяльных ад беларускай дзяржавы.