Блогера Аляксандра Лапшына перададуць Азербайджану

Блогера Аляксандра Лапшына перададуць Азербайджану

7 лютага Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў без задавальнення скаргі Аляксандра Лапшына і яго адваката. Яны спрабавалі абскардзіць пастанову Мінскага гарадскога суда, які 26 студзеня прызнаў законнай пастанову намесніка Генпракурора аб выдачы Лапшына Азербайджану, дзе блогера збіраюцца пераследаваць за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы (Лапшын наведваў Нагорны Карабах, які Азербайджан лічыць акупаванай тэрыторыяй) і "заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы" (у сваіх допісах у сацсетках і блогу ён крытычна выказваўся пра Азербайджан).

Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Родных Лапшына і журналістаў пусцілі толькі на абвяшчэнне рашэння. Як расказала пасля завяршэння паседжання яго жонка, яна не вельмі спадзявалася на лепшае. "Вы самі чулі, што прагучала ў пятніцу на прэс-канферэнцыі Лукашэнкі... Пасля гэтага я ўжо не чакала нечага іншага", ― сказала Кацярына Лапшына. Яна таксама паведаміла, што не змагла перадаваць мужу кнігі, гэта забаронена правіламі СІЗА на Валадарскага, якія дазваляюць перадаваць толькі духоўную літаратуру. Амбасада Ізраіля змагла перадаць Лапшыну Тору.

3 лютага Аляксандр Лукашэнка сказаў, што расійскія і ізраільскія дыпламаты не выказалі вялікага жадання займацца справай Лапшына.

Вядомы рускамоўны блогер Аляксандр Лапшын (акрамя расійскага, ён таксама мае ізраільскае і украінскае грамадзянствы) быў затрыманы ў мінскім гатэлі 15 снежня мінулага года неўзабаве пасля засялення. Яго даставілі ў Першамайскі РУУС, дзе патлумачылі, што Лапшын затрыманы паводле запыту Азербайджана. У "чорных спісах" гэтай краіны Лапшын знаходзіўся яшчэ з 2011 года. Акрамя гэтага, блогер змог наведаць Азербайджан па украінскім пашпарце, дзе яго імя пазначанае як Олександр, што ўвяло ў зман азербайджанскіх памежнікаў.

Пакуль не вядома, калі адбудзецца перадача Аляксандра Лапшына Азербайджану. Родныя блогера заяўляюць, што збіраюцца дамагацца яго вызвалення ўжо праз судовую сістэму каўказскай краіны. Некаторы час таму Лапшын і яго маці напісалі лісты да кіраўніцтва Азербайджана з прабачэннямі, яны былі перададзеныя пры ўдзеле ізраільскіх дыпламатаў. Аднак адказу з Баку не было.

Блогера Аляксандра Лапшына перададуць Азербайджану

Замежнага блогера сярод ночы затрымалі ў мінскім гатэлі

“Жэсць! Мяне толькі што арыштавала міліцыя ў Мінску па міждзяржаўным запыце з Азербайджана. Я ў Першамайскім РУУС Мінска”, ― піша блогер на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і… знікае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі