Блогеру Андрэю Павуку пагражаюць з Філіпінаў: “Падумай, падла!”

Блогеру Андрэю Павуку пагражаюць з Філіпінаў: “Падумай, падла!”

24 верасня гомельскі блогер Андрэй Павук атрымаў паведамленне з пагрозамі. Невядомыя з філіпінскага нумара раяць яму “задумацца над сваімі паводзінамі”: 

“Заўтра суд, і ты яго прайграеш. Тэма з вобыскам была створаная, каб ты задумаўся над сваімі паводзінамі. Скажы дзякуй, што нічога не падкінулі. Калі будзешь займацца сабатажам і ачарненнем існуючай улады, будуць прыняты меры. Сядзеш… Падумай, падла. Думаю, ты нас зразумеў. Не гуляй з агнём”.

Вобыск, пра які ідзе гаворка, прайшоў дома ў Андрэя Павука 20 сакавіка. У той дзень блогера затрымалі па крымінальнай справе за фальшывае паведамленне пра мініраванне. Заўтра па ёй мусіць адбыцца судовае пасяджэнне.

Блогеру Андрэю Павуку пагражаюць з Філіпінаў: “Падумай, падла!”
Паведамленне з пагрозамі

“Заўтра суд па справе, у якой меня абвінавачвалі. Нібыта я замініраваў Акцябарскі райвыканкам 20 сакавіка, — распавядае Еўрарадыё Андрэй Павук. — Думаю, паведамленне для таго, каб мяне напалохаць перад судом”.

Справу супраць сябе Павук лічыць сфабрыкаванай.

“Цяпер я нервуюся пасля любога паведамлення пра мініраванне ў Беларусі. А раптам да мяне прыйдуць? Такое ўжо было. Я нясу маральную шкоду. Адчуваю, што мне пагражаюць, таму абараняюся публічна.

Хачу атрымаць кампенсацыю ад міліцыянтаў. Гэтая справа супраць мяне — відавочнае глупства з боку сілавых структур. Таксама рыхтую заяву ў міліцыю з-за пагрозы”, — дадаў блогер Еўрарадыё. 

Андрэй Павук вядзе ў сацсетках блог “Рудабельская паказуха”, дзе крытыкуе мясцовых чыноўнікаў. Праблемы ў жыхара пасёлка Акцябрскі пачаліся пасля таго, як у раён прыслалі новага старшыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі