Bloomberg: запуск "Паўночнага патоку — 2" запланаваны на 1 кастрычніка
"Северный поток — 2" / Axel Schmidt
Пачатак паставак газу па трубаправодзе "Паўночны паток — 2" расійскі бок намеціў на 1 кастрычніка, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Нягледзячы на планы "Газпрама", тэрміны паставак газу ў газатранспартную сістэму Еўропы па-ранейшаму залежаць ад рашэння рэгулятара Германіі.
Укладка апошняй трубы "Паўночнага патоку — 2" ужо скончана. "Газпром" разлічвае ўвесці газаправод у эксплуатацыю да канца 2021 года, каб яшчэ ў бягучым годзе паставіць 5,6 млрд кубічных метраў газу.
Расійскі трубаправод "Паўночны паток — 2" дазволіць паставіць газ у Еўропу па дне Балтыйскага мора ў Германію.
У шэрагу краін не выключаюць, што Расія можа выкарыстоўваць трубаправод як рычаг палітычнага ціску.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас нядаўняга візіту ў ЗША заручыўся падтрымкай прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што ЗША могуць зноў увесці санкцыі супраць "Паўночнага патоку — 2", калі Украіна сутыкнецца з энергетычнымі праблемамі з-за дзеянняў іншых дзяржаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.