Больш за 2 мільёны 332 тысячы беларусаў поўнасцю прышчапіліся ад COVID-19
У Мінску поўны курс вакцынацыі прайшлі звыш 463,5 тысяч чалавек
Больш за 2 мільёны 332 тысячы грамадзян Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў нядзелю.
Па папярэдніх дадзеных, поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 293 тысячы чалавек, Гродзенскай вобласці — звыш 275,7 тысячы, Віцебскай вобласці — больш за 242,1 тысячы, Магілёўскай вобласці — звыш 285,6 тысячы, у Гомельскай вобласці — больш за 424, 9 тысяч. У Мінскай вобласці цалкам прышчапіліся больш за 287,7 тысячы грамадзян, у Мінску — звыш 463,5 тысячы.
Пры гэтым больш за 3 мільёны 22 тысячы беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19.
Як паведамляла Еўрарадыё, Мінздраў заявіў пра неабходнасць вакцынаваць ад каранавіруса не менш за 60% грамадзян Беларусі. У міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад COVID-19 зробяць 5 мільёнаў беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.