Больш за 30 аўто забрала транспартная інспекцыя за парушэнне ўказа пра таксі
Таксі "Яндэкс", ілюстрацыйнае фота
Транспартная інспекцыя з пачатку лістапада канфіскуе аўтамабілі пры парушэнні новых правілаў пасажырскіх перавозак.
"Ужо канфіскавана больш за 30 транспартных сродкаў", — заяўляе ў каментары агенцтву "Мінск-навіны" намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Дзмітрый Кулікоўскі.
Ад 1 лістапада ў Беларусі пачаў дзейнічаць рэестр перавозчыкаў. У яго ўвашлі маршрутчыкі, таксоўкі, дыспетчары, кіроўцы аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. Легальна працаваць могуць толькі тыя, хто трапіў у гэты спіс.
У выніку колькасць таксоўцаў у Беларусі скарацілася на чвэрць (у Мінску — на 35%). Пацярпелі ад гэтага і спажыўцы: выраслі цэннікі і час чакання заказу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.