Больш за 350 спробаў пераходу мяжы прадухілілі за дзень польскія памежнікі
Польскія памежнікі на дзяжурстве / twitter.com/Straz_Graniczna
У аўторак, 2 лістапада, польскія памежнікі спынілі 351 спробу нелегалаў трапіць у краіну з Беларусі, паведамляе Памежная служба краіны. У панядзелак такіх спробаў было 684.
Затрыманыя 16 мігрантаў, у ліку якіх грамадзяне Ірака і Турцыі. Пастановы аб выездзе з тэрыторыі Рэспублікі Польшча былі вынесеныя ў дачыненні да 70 чалавек.
З пачатку кастрычніка мігранты зрабілі амаль 14 тысяч спробаў нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з Беларуссю.
Як паведамляла Еўрарадыё, Польшча павялічыла да 10 тысяч колькасць вайскоўцаў, якія дапамагаюць памежнікам ахоўваць мяжу з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.