Брастаўчаніна асудзілі на 7 гадоў калоніі за "зліў" даных міліцыянтаў

Брэсцкі абласны суд / Брестский областной суд / realbrest.by

Брэсцкі абласны суд / realbrest.by

7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прызначыў Брэсцкі абласны суд мясцоваму жыхару Сяргею Еўдакіменку, паведамляюць праваабаронцы. 

Мужчыну асудзілі за перадачу даных міліцыянтаў у тэлеграм-каналы, абвінаваціўшы ў "саўдзельніцтве ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК). Прысуд вынес Андрэй Сіз.

Паведамляецца, што мужчына перадаваў звесткі са жніўня па снежань 2020 года.

Праваабаронцы кажуць, што абставіны гэтай справы супадаюць з адным з відэа, якое раней публікавалі сілавікі. У ім затрыманы мужчына казаў, што ў 2020-м працаваў у Брэсцкім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі, перадаваў звесткі міліцыянтаў у тэлеграм-каналы "Каратели Беларуси", "Черная книга Беларуси" і тэлеграм-чат "Брест 97%". Сілавікі апублікавалі відэа ў сакавіку 2023 года. Праваабаронцы мяркуюць, што тады Еўдакіменка быў змешчаны пад варту.

На судзе мужчына сваю віну не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі