Брэнды года - "Савачкаў прадукт", Дарафеева і Мірны

23 студзеня ў Палацы рэспублікі ў Мінску журы ўручыла ўзнагароды нацыянальнага конкурсу "Брэнд году-2008". У ім узялі ўдзел больш за 70 беларускіх і міжнародных кампаній-брэндаў у 34 намінацыях і 55 таварных групах.

Гран-пры і залаты медаль атрымала кампанія "Савачкаў прадукт" (Брэст). У намінацыі "Брэнд-экспарт" залаты медаль дасталася кампаніі "Марко" (Віцебск). "Золата" у намінацыі "Адкрыццё года" уручанае Wirt - вытворцу тавараў для будаўніцтва.

У намінацыі "Харчовыя тавары" залаты медаль атрымаў "Савачкаў прадукт". Золата" у намінацыі "Надтаварныя групы" прысуджанае таксама "Савачкаваму прадукту". Гэты вытворца стаў пераможцам і ў намінацыі "Сацыяльна адказны брэнд".

У намінацыі "Брэнд — персона года" залатыя медалі ўручаныя спявачцы Ірыне Дарафеевай і спартоўцу Максіму Мірнаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі