Брэсан можа падпісаць кантракт з бразільскім клубам "Крысіума"

Як паведамляе сайт Football.by, дамоўленасць з футбалістам ужо ёсць. Фармальная дамова паміж бакамі можа быць падпісаная пасля нядзельнага матчу "Крысіумы" з "Віторыяй". Усё залежыць ад таго, ці захавае патэнцыйны клуб Брэсана прапіску ў бразільскай Серыі А. Цяпер каманда займае 14-ы радок у турнірнай табліцы. Яна толькі на ачко апярэджвае "Карыцібу", якая знаходзіцца ў зоне вылету.



Нагадаем, цяпер Брэсан, які ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з расійскай "Аланіяй" з-за грубага парушэння фінансавых умоваў, з'яўляецца вольным агентам.



Фота — goals.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі