Брэсцкае "Дынама" разграміла "Дняпро" і выйшла ў фінал Кубка Беларусі

Брэсцкае "Дынама" разграміла "Дняпро" і выйшла ў фінал Кубка Беларусі

2 траўня брэсцкае "Дынама" разграміла ў Магілёве "Дняпро" — 4:1. Гэта быў другі паўфінальны паядынак двух каманд у Кубку Беларусі па футболе. У гасцей вызначыліся Арцём Мілеўскі (22-я хвіліна), Джоэл Фамее (55-я) і Раман Юзэпчук (70-я і 82-я, ён выйшаў на замену), у гаспадароў поля гол прэстыжу на 90-й хвіліне забіў Дзяніс Лявіцкі (ён таксама выйшаў на замену). У першай гульні дынамаўцы таксама выйгралі, але з больш сціплым лікам — 2:0.

У сераду таксама пройдзе другі паўфінальны матч гродзенскага "Нёмана" і БАТЭ (пачатак у 19:45). У першым паядынку выйгралі барысаўчане з лікам 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі