Брэсцкая міліцыя заявіла, што затрыманы "Адвакат Д'ябла"

Брэсцкая міліцыя заявіла, што затрыманы "Адвакат Д'ябла"

Брэсцкая міліцыя заявіла, што затрыманы карыстальнік інтэрнэта "Адвакат Д'ябла". Сцвяржаецца, што 26-гадовы мінскі рабочы летась у інтэрнэце абразіў кіроўцу-амапаўца з Брэста. Яшчэ ў снежні мінулага года была распачата крымінальная справа па факце абразы прадстаўніка ўлады. Рабочага прадпрыемства ўдалося вылічыць і затрымаць. Прэс-служба брэсцкай міліцыі падкрэслівае, што раней ён не меў праблем з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі