Брэстаўчанін прадставіў у музеі прыватную калекцыю аўтамадэляў (фота)

У Брэсцкім краязнаўчым музеі 25 чэрвеня адбылася выстава прыватнай калекцыі аўтамадэляў. Належыць яна 14-гадоваму Аляксандру Салаўю. Пра сваё хобі Еўрарадыё распавёў сам малады калекцыянер. Па прызнанню хлопца, цацачныя аўтамабілі ён збірае ўжо на працягу 10 гадоў.

Салавей: "Збіраю з 5 гадоў. У дзяцінстве падабаліся менавіта аўтамабілі: спачатку дарылі, пазней стаў купляць сам, частку знайшоў у сваякоў. Так з часам і сабраў. Тут выстаўлена 140 мадэляў, а ўсяго дома, калі лічыць яшчэ металічныя мадэлі і пластмасавыя, тры сотні".

Мерапрыемства прайшло ў межах новай ініцыятывы краязнаўчага музею — "Модны чацвер". Некалькі разоў на месяц там будуць праходзіць розныя мерапрыемствы: міні-выставы, майстар-класы і нават канцэрты. Па словах працаўнікоў музею, мэта новага праекту — пераканаць гараджан у тым, што наведванне музея — гэта не толькі цікава, але і модна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі