Брэстаўчаніна Яўгена Скрабца нечакана асудзілі на 10 сутак

Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк, незалежнаму журналісту далі адваката, таму паўторнае паседжанне адбылося сёння. Рашэнне пра адміністрацыйны арышт вынес суд Ленінскага раёна Брэста. Суддзя ўлічыў суткі, якія Скрабец адбыў за кратамі на выходных. Хлопец выйдзе на волю 27 траўня.



17 траўня незалежнага журналіста затрымалі людзі ў цывільным. Яны заявілі, быццам ён падобны да нейкага злачынцы. Для высвятлення асобы Скрабца даставілі ў Ленінскі РУУС. Ужо адтуль ён паведаміў праваабаронцам, што на яго складаюць адміністрацыйны пратакол за "лаянку матам у грамадскім месцы". Дзве ночы хлопец правёў у ізалятары часовага ўтрымання.



Фота з архіву svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі