БТ паказала сваю версію "справы Кулікова", які вярнуўся з-за мяжы пад гарантыі

Аляксандр Кулікоў

Аляксандр Кулікоў / "Беларусь 1"

На БТ выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітвязня Аляксандра Кулікова.

Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку лета 53-гадовы магілёвец вярнуўся ў Беларусь. Яму абяцалі, што яго асудзяць без пазбаўлення волі. Аднак адразу пасля вяртання Кулікова затрымалі, абвінавацілі ў "абразе" Лукашэнкі і "паклёпе" на яго. Яму прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Потым стала вядома, што яго зноў будуць судзіць — за найміцтва і ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі. Як вынікае з фільма, пад гэтым маецца на ўвазе удзел у дзейнасці палка Каліноўскага.

У тэлефільме Кулікоў кажа, што год таму яго затрымалі за размяшчэнне неанацысцкай, як ён гэта называе, сімволікі ў "Аднакласніках". Потым ён выехаў у Польшчу і там запісаўся ў полк Каліноўскага. Яго пазыўны быў "Ленакс" у гонар баксёра Ленакса Льюіса.

У фільме паказалі кадры яго затрымання пасля вяртання з Варшавы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі