Буданаў анансаваў адказ за масіраваныя абстрэлы расіянамі Украіны

Жылы дом, абстраляны расіянамі ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці / t.me/dsns_telegram/
Жылы дом, абстраляны расіянамі ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці / t.me/dsns_telegram/

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-маёр Кірыл Буданаў анансаваў адказ за масіраваныя абстрэлы расіянамі Украіны.

"Усе тыя, хто ў РФ дагэтуль верылі, вераць ці, можа, мараць пра тое, што змогуць запалохаць Украіну — я хачу вас трохі засмуціць: гэта не так, — кажа ён у кароткім відэазвароце. — Усе як знаходзіліся, так і знаходзяцца на сваіх працоўных месцах і працягваюць выконваць сваю працу... Усе тыя, хто спрабаваў нас запалохаць, марачы, што гэта прынясе нейкі эфект ― вы вельмі хутка пра гэта пашкадуеце. Наш адказ не прымусіць сябе чакаць. Хутка ўсе ўсё ўбачаць".

29 траўня па Кіеву, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Данецкай абласцях Украіны былі нанесены ўдары (у тым ліку і ракетамі "Іскандэр-М", "Іскандэр-К"). Як піша hromadske.ua, у сталіцы супрацьпаветраная абароны паспяхова адпрацавала. З пачатку месяца гэта была 16-я атака на Кіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі