Будучыня парфумы Chanel №5 пад пагрозай з-за будаўніцтва чыгункі

Будучыня парфумы Chanel №5 пад пагрозай з-за будаўніцтва чыгункі

Фірма Chanel абвясціла, што будучыня яе знакамітай парфумы пад пагрозай з-за будаўніцтва новай чыгуначнай магістралі на поўдні Францыі. Рэйкі будуць пракладваць праз плантацыі язміну, які выкарыстоўваецца пры стварэнні водараў знакамітага брэнда. Кампанія папярэджвае, што язмін, вырашчаны ў любым іншым месцы, незваротна зменіць водар Chanel №5.

У сваю чаргу французская чыгуначная кампанія SNCF кажа, што неабходнасць у радыкальнай мадэрнізацыі шляхоў зносінаў на Французскай Рыўеры даўно наспела і адкладваць яе далей ужо немагчыма. Аднак Chanel апублікавала адкрыты ліст, у якім гаворыцца, што пракладка новай чыгуначнай галінкі стане катастрофай для традыцыйных рамёстваў раёна Грас. Для вытворчасці аднаго 30-мілілітровага флакона знакамітай парфумы трэба прыкладна 1000 кветак язміну.

Легендарная Chanel №5 была створаная Како Шанель у 1920 годзе. Французскі раён Грас дагэтуль лічыцца сусветнай сталіцай парфумы, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі