Будынак жлобінскай міліцыі хочуць адрамантаваць на грошы Еўрасаюза

Будынак жлобінскай міліцыі хочуць адрамантаваць на грошы Еўрасаюза

Падрадчыка для рамонту будынку аддзялення міліцыі шукаюць у Жлобіне. У тэндары гаворыцца, што аплачваць рамонтныя работы будзе Еўрасаюз.

Як піша мясцовы сайт "Флагшток", будынак размяшчаецца на вуліцы Таварнай, 14. Арганізатарам тэндару пазначаная прыватная сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "Падтрымка прагрэсіўных ініцыятыў". 

Ганна Цыганова, якая прадстаўляе гэтую арганізацыю, паведаміла: "Назва аб'екта ў тэндары паказаная згодна са сведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Будынак належыць транспартнай міліцыі. Пасля правядзення рамонту тут будзе размяшчацца бізнес-інкубатар".

Гэтая ініцыятыва ў 2019 годзе удзельнічала ў конкурсе "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца Еўрасаюзам. Жлобінскі праект быў адзіным з Гомельскай вобласці, хто атрымаў падтрымку на конкурсе.

Паводле праекта, будынак стане офісным памяшканнем, дзе маладыя прадпрымальнікі змогуць атрымаць адукацыйныя, бухгалтарскія, кансалтынгавыя і юрыдычныя паслугі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі