Бялкоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма антыкрамлёўскага руху (відэа)

Расійскі палітолаг, дырэктар Інстытута нацыянальнай стратэгіі Станіслаў Бялкоўскі ў інтэрв'ю ўкраінскаму Грамадскаму тэлебачанню патлумачыў, чаму ў Расіі дагэтуль няма масавага антыкрамлёўскага руху. Паводле слоў Бялкоўскага, існуе дзве прычыны. Першая — імперская свядомасць расійскага народа, якая прысутнічала раней і якая пануе сёння ў пераважнай большасці жыхароў Расіі, што пацвердзілі мінулагоднія падзеі вакол Крыма. Другое — расійскі народ дагэтуль мае манархічную свядомасць. Ён "мае сакральны страх перад уладай". І гэта перашкаджае масавым пратэстам.

Бялкоўскі перакананы, што "Майдан" (беларускі варыянт — "Плошча") на сённяшні момант у Расіі немагчымы. Як вядома, некаторыя заходнія эксперты перакананыя, што змены ў Расіі (сыход Уладзіміра Пуціна) могуць адбыцца выключна "зверху".

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі