Былая порназорка Саша Грэй адказала данецкім сепаратыстам
Яна абвергла звесткі пра сваю смерць і пра супрацоўніцтва з баевікамі “ДНР” і “ЛНР”.
У прафайле твітара так званай "Наваросіі" з’явіўся пост, пра загінулую медсястру, якую, нібыта, закатавалі ўкраінскія вайскоўцы. Згодна апублікаванай інфармацыі гэта была "Саша Сярова", а на фатаздымку, што дадаваўся побач, была выява вядомай экс-порназоркі Сашы Грэй.
У сваім твітары абураная Грэй напісала:
“Я люблю і паважаю ўсіх маіх расійскіх і украінскіх фанатаў. Я б хацела зрабіць для іх што-небудзь большае.
Каб было зразумела: СПАЧАТКУ я была ВОРАГАМ, а цяпер я СЯБРА, бо гэта была быццам бы віна украінцаў.
Проста, да вашага ведама, пэўная іншая кансерватыўная прапаганда наракла мяне і яшчэ некаторых артыстаў сябрамі хунты мінулым летам/восенню.
Людзі паміраюць. Губляюць родных. А прапаганда здзекуецца з памерлых такім непрыемным чынам.
Я люблю сваіх рускіх фанатаў, але гэтая прапаганда зайшла занадта далёка. Я пра навіну, дзе я была забітай медсястрой падчас украінска-расійскага канфлікту".