Былога ліцэіста з Веткі пасадзілі ў турму з-за гандлю спайсам
18-гадовы хлопец атрымаў 8,5 гадоў зняволення. Гэта быў першы падобны судовы працэс у Веткаўскім раёне.
Былога ліцэіста з Веткі пасадзілі на 8,5 гады ў турму з-за гандлю спайсам. Гэта быў першы падобны судовы працэс у Веткаўскім раёне, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Праваахоўнікі выйшлі на след гандляра пасля таго, як у мясцовую бальніцу сталі прывозіць падлеткаў з атручваннем спайсам. На момант затрымання яму было 17 гадоў. Юнак навучаўся ў Гомельскім ліцэі рачнога флоту. Высветлілася, што спайс ён набываў у Гомелі праз інтэрнэт ды прадаваў у Ветцы. Ужо 18-гадовы гандляр будзе адбываць пакаранне ў дарослай калоніі.
Фота: sb.by