Былому гендырэктару "Барысаўдрэва" Мальцаву пагражае 6 гадоў калоніі
Гучны працэс праходзіць у Мінскім абласным судзе.
Былому генеральнаму дырэктару "Барысаўдрэва" Уладзіміру Мальцаву пагражае 6 гадоў калоніі. Яго абвінавачвюць у злоўжываннях уладай альбо службовым становішчам з нанясеннем асабліва вялікіх стратаў. Пры гэтым агульныя страты, нібыта нанесеныя былым дырэктарам, зменшаныя з 18 да 17 млрд рублёў. Мальцаў вінаватым сябе не прызнае, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, Уладзіміра Мальцава судзяць з верасня 2014 года. Трымаюць экс-дырэктара ў ізалятары на Валадарскага.
Як паведамляла Еўрарадыё, усё пачалося 8 лістапада 2013 года, калі Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Пачалося расследаванне. Уладзімір Мальцаў быў узяты пад варту ў сакавіку сёлета.
Фота — svaboda.org