Былой настаўніцы з Іванава пагражаюць змяніць меру пакарання на больш жорсткую

Алена Пуцыковіч
Алена Пуцыковіч

Напярэдадні да былой настаўніцы з Іванава Алены Пуцыковіч, якую асудзілі за рэпосты пра міліцыянтаў, прыйшлі з ператрусам. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Алену прысудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі". Суд тады ўбачыў у гэтых рэпостах у сацсетках паклёп.  

Падставай для чарговага ператрусу стала падпіска на тэлеграм-чат "Пінск для жыцця" , які прызнаны экстрэмісцкім. Падчас ператрусу ў Алены знайшлі тэлефон. Праваабаронцы адзначаюць, што гэта ўжо чацвёрты ператрус, які санкцыянуе пракурор Сяргей Жуковіч. Ён жа быў дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе былой настаўніцы. 

За час "хатняй хіміі" Алене ўжо вынеслі дзве вымовы па надуманых прычынах".  Ёй пагражаюць змяненнем меру пакарання на больш жорсткую", кажуць праваабаронцы. Яны прызналі Алену Пуцыковіч палітзняволенай.

Алена Мікалаеўна працавала школьнай настаўніцай 30 гадоў. Пасля выбараў з ёй "здарылася тое ж, што і з усімі беларусамі 9 жніўня", расказала яна ў інтэрв'ю Еўрарадыё. Гаворка пра затрыманні, суды, прысуды і штрафы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі