Былы мэр Гомеля Піліпец датэрмінова выйшаў на волю

Былы мэр Гомеля Піліпец датэрмінова выйшаў на волю

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец датэрмінова выйшаў на волю, піша газета "Комсомольская правда в Беларуси". Выданне спасылаецца на крыніцу ў праваахоўных органах. У красавіку 2014-га Піліпца прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці па артыкуле "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" (гэта была справа аб махінацыях з кватэрамі). Аднак у канцы 2015 года яго вызвалілі з папраўчай калоніі № 2 Бабруйска.

За кратамі былы кіраўнік Гомеля адсядзеў (з улікам следства) больш за тры гады. "За гэты час былі дзве амністыі, вось ён і выйшаў", — адзначыла крыніца kp.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі