Б’ёрндален не трапіў у заяўку зборнай Нарвегіі на чарговы этап Кубка свету
Славуты нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален не трапіў у заяўку зборнай Нарвегіі на чарговы этап Кубка свету, інфармуе “Прессбол”. Ён стартуе 8 сакавіка ў Канціялахці.
Б’ёрндалену 44 гады. Ён — васьміразовы алімпійскі чэмпіён. Сёлета Уле-Эйнар Б’ёрндален не трапіў у склад алімпійскай зборнай Нарвегіі. У выніку ён паехаў у Пхёнчхан, як удзельнік беларускай делегацыі, дапамагаў біятланістам адкатваць лыжы. Яго жонка Дар'я Домрачава заваявала на Алімпіядзе "золата" і "срэбра".