Бюро знаходак магілёўскага кінатэатра вярнула гледачу пакет з 5 тыс долараў

Бюро знаходак магілёўскага кінатэатра вярнула гледачу пакет з 5 тыс долараў

Адзін з гледачоў магілёўскага кінатэатра “Радзіма” згубіў у зале пакет з 5 тысячамі долараў. Пра гэта распавяла “Радыё Магілёў” дырэктарка кінатэатра Наталля Вераб’ёва.

Паводле яе словаў гледачы забываюць свае рэчы ў зале амаль кожны дзень. Таму было прынята рашэнне адкрыць у кінатэатры “Бюро знаходак”, дзе вядзецца рэгістрацыя ўсіх знаходак. Супрацоўнікі ўстановы перадаюць туды ўсё, што знаходзяць пасля сеансаў. У “Часопіс забытых рэчаў” звычайна трапляюць парасоны, пальчаткі, шапкі, жаночыя торбачкі, кашалькі. Больш за ўсё людзі губляюць мабільныя тэлефоны. Як адзначыла Наталля Вараб’ёва, усе рэчы звычайна вяртаюцца да сваіх уладальнікаў. А напярэдадні, адзін з наведвальнікаў забыўся ў кіназале на пакет, у якім знаходзілася 5 тыс долараў. Усю суму гледачу вярнулі.

Фота: foto-planeta.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі