Цана на газ у Еўропе перавысіла 1000 долараў
Цэны на газ на ф'ючарсным рынку Еўропы 28 верасня упершыню ў гісторыі перавысілі 1000 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Па звестках біржы ICE, на піку газ каштаваў 1030 долараў за 1000 кубаметраў.
Цэны на газ растуць ужо некалькі тыдняў запар.
Таксама выраслі і цэны на нафту. Лістападаўскі ф'ючарса на нафту маркі Brent перавысіў 80 долараў за барэль. Гэта адбылося ўпершыню за тры гады — з кастрычніка 2018-га.
На думку экспертаў, рост коштаў нафты звязаны з рэзкім ростам коштаў на прыродны газ у Еўропе. Нафта ў такіх умовах выступае як альтэрнатыўнае паліва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.