Цапкала: Лукашэнка мог бы яшчэ сказаць, што "Гарызонт" — альтэрнатыва Microsoft
Былы кіраўнік беларускага Парку высокіх тэхналогій, а цяпер апазіцыянер Валерый Цапкала пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, зробленую 5 студзеня падчас наведвання "Гарызонта". Інавацыйны цэнтр прадпрыемства — гэта добрая альтэрнатыва ПВТ, лічыць Лукашэнка.
"Сваёй заявай пра "Гарызонт" як альтэрнатыву ПВТ Лукашэнка ў чарговы раз прадэманстраваў сваё неразуменне таго, што такое эканоміка і што такое прамысловасць, іх структура, — кажа ў каментары "Белсату" Цапкала. — Гэта тое ж самае, як сказаць, што "Гарызонт" — гэта альтэрнатыва Microsoft ці Facebook".
Валерый Цапкала падкрэсліў, што сталічнае прадпрыемства на сённяшні дзень "не мае ўласнай мікраэлектроннай базы, не мае ўласнай базы вытворчасці вадкакрышталічных экранаў, якія ўяўляюць сабой адну з найбольш высокіх каштоўнасцяў". Таму "Гарызонт" — гэта "звычайная зборачная вытворчасць", падкрэсліў палітык.
Дастаткова паглядзець на сярэднія заробкі на "Гарызонце" і ў ПВТ, працягвае Валерый Цапкала, каб зразумець, ці з’яўляецца дзяржаўны холдынг "альтэрнатывай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.