Цапкала: мы ведаем, чым скончылі ўсе лацінаамерыканскія рэжымы

Цапкала: мы ведаем, чым скончылі ўсе лацінаамерыканскія рэжымы

Валерый Цапкала, былы кіраўнік беларускага ПВТ, палітык, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, у Twitter выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. На сённяшні дзень ён знаходзіцца за мяжой разам з сям'ёй.

Цапкала перакананы, што цяпер "мы жывем у гістарычны час", калі "можна назіраць станаўленне беларускай нацыі". Калі "беларусы паказалі здольнасць да самаарганізацыі нават у адсутнасць фармальнага лідара", вылучаць з сваіх шэрагаў "лакальных лідараў".

"Лукашэнка дзейнічае тымі ж метадамі, якімі карысталіся лацінаамерыканскія рэжымы ў [19]70-я і [19]80-я: любы чалавек, які здольны да арганізацыі, да аб'яднання, адразу ж садзіцца ў турму ці выціскаецца з краіны, — піша Валерый Цапкала. — Так ён спрабуе ўтрымацца ля ўлады. Але мы ведаем, чым скончылі ўсе лацінаамерыканскія рэжымы — канец заўсёды адзін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі