Цапкала назваў дзень і час, калі раскажа пра схемы Лукашэнкі
Валерый Цапкала назваў дзень і час, калі раскажа пра "схемы Лукашэнкі". Палітык анансаваў расследаванне ў канцы красавіка, а ў сераду яно будзе апублікаванае на YouTube. Паводле Цапкалы, гаворка пойдзе пра "мільёны долараў бюджэтных грошай, якія ляцяць у афшоры".
Цапкала: "Я хачу расказаць пра тое, як у Беларусі крадуць пенсіі, я хачу расказаць пра тое, куды сыходзяць грошы, якія павінны траціцца рамонт дарог, я раскажу пра тое, чаму ў школах Беларусі пастаянна здзяйсняюцца паборы з бацькоў".
Палітык, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала з сям'ёй жыве ў Латвіі. Пра "афшорныя схемы" ён збіраўся расказаць яшчэ ў ліпені 2020-га, да прэзідэнцкіх выбараў.
Сёлета ўжо з'явіўся фільм "Лукашэнка. Залатое дно", які набраў на YouTube мільёны праглядаў.
Мы уже видели "это подарки" или "это государственное — не мое". Но уже через несколько часов я покажу, как работают воровские схемы Лукашенко, от указов до офшорных счетов на которые уходят бюджетные деньги.https://t.co/XvLbgBzMsr pic.twitter.com/dYXN71A1Ek
— Валерий Цепкало (@ValeryTsepkalo) May 4, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.