Цапкала: санкцыі дапамогуць павысіць заробкі беларусаў

Цапкала: санкцыі дапамогуць павысіць заробкі беларусаў

Cанкцыі дапамогуць павысіць заробкі беларусаў, заявіў у чарговым відэазвароце Валерый Цапкала. Апазіцыйны палітык адрэагаваў на акцыю ФПБ з "адкрытым лістом працоўных" супраць санкцый, у якім сцвярджаецца, што яны прывядуць да зніжэння заробкаў, пенсій, дапамог.

Цапкала лічыць, што санкцыі супраць спонсараў рэжыму прывядуць да "значнага росту паступленняў у бюджэт, росту заробкаў настаўнікаў, лекараў і іншых работнікаў бюджэтнай сферы, росту заробкаў работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў". Ён перакананы, што цяперашняя эканамічная сітуацыя краіны — гэта не вынік санкцый, а "вынік непісьменнай эканамічнай палітыкі цяперашняга рэжыму".

Валерый Цапкала заклікае накладаць санкцыі не на МАЗ, "Азот" ці "Нафтан", а на "кіраўніцтва справамі" і "рэзервовы фонд" кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі