Цапкала: трэба выбудоўваць такую сістэму, якая б бачыла ў кожным чалавеку асобу
14 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — прэтэндэнт у прэзідэнты на выбарах 2020 года, былы першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі, экс-амбасадар Беларусі ў ЗША, ініцыятар і стваральнік беларускага Парка высокіх тэхналогій, кандыдат юрыдычных навук у галіне міжнароднага права Валерый Цапкала.
Нельга даць азначэнне нацыянальнай ідэі адным ці нават некалькімі сказамі. Бо нацыянальная ідэя — гэта светаадчуванне. Адчуванне прыналежнасці цябе да гэтай краіны, гэтай культуры, гэтай зямлі і людзей, што на гэтай зямлі жывуць, перакананы Валерый Цапкала.
Пра тое, якія фактары вызначаюць наш менталітэт і нашу самасвядомасць, ці патрэбная ў “лічбавай Беларусі” такая даўніна, як беларуская мова, гісторыя і традыцыя, і як нам пабудаваць краіну мары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Цапкалам.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.