Цэнтр Мінска закрылі для руху транспарту: тут адбываюцца велагонкі
Цэнтр Мінска перакрываюць для руху ўсіх відаў транпарту, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэта звязана з правядзеннем групавых велагонак, якія праходзяць тут у суботу і нядзелю.
22 чэрвеня ў 12:00 стартавала жаночая велагонка. 23 чэрвеня ў такіх самы час пачнуцца спаборніцтвы сярод мужчын.
Маршрут гонак, па якіх перакрываюць вуліцы: Кастрычніцкая плошча — Энгельса — Інтэрнацыянальная — Янкі Купалы — Куйбышава — Алаізы Пашкевіч — Чычэрына — Кісялёва — Куйбушава — Камуністычная — праспект Незалежнасці — плошча Перамогі — праспект Незалежнасці — вуліца Фрунзе — Першамайская — Пуліхава — Смаленская — Трасцянецкая — 2-гі Веласіпедны завулак — Разварот — Трасцянецкая — Леніна, Ульянаўская — Першамайская — Янкі Купалы — Карла Маркса — Энгельса — праспект Незалежнасці — плошча Перамогі (разварот) — праспект Незалежнасці — фініш на Кастрычніцкай.
Падчас спаборніцтваў рух транспарту будзе абмежаваны 22 чэрвеня да 16:30 і 23 чэрвеня з 9:00 да 17:30. З 7:30 да 13:30 рух транспарту па маршруце спаборніцтваў будзе закрыты.
25 чэрвеня ў аўторак пройдуць гонкі з раздзельным стартам. У 10:00 пачнецца жаночая гонка, у 13:00 — мужчынская. Рух па маршруце абмяжуюць з 7:00 да 17:00.
Індывідуальная гонка на час стартуе ў райне Кастрычніцкай плошчы, з вуліцы Інтэрнацыянальнай, і пройдзе па маршруце: Янкі Купалы — Куйбышава — Алаізы Пашкевіч — Максіма Багдановіча — Старажоўская — Камуністычная — Няміга — Раманаўская Слабада — Кальварыйская — Ціміразева. На скрыжаванні з вуліцай Лесі Украінкі спартсменкі зробяць разварот і рушаць у адваротным кірунку ў бок Кастрычніцкай. Фініш адбудзецца на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
На ўчастках дарог, дзе пройдзе маршрут гонкі, нельга таксама паркаваць асабісты транспарт. ДАІ рэкамендуе кіроўцам актыўней выкарыстоўваць першае і другое транспартныя колы, а таксама МКАД.