Цэнтрвыбаркам: Яўка на датэрміновых выбарах склала амаль 35%

Цэнтрвыбаркам: Яўка на датэрміновых выбарах склала амаль 35%

Датэрмінова на мясцовых выбарах прагаласавалі 34,95% выбарцаў. Такую лічбу назвала журналістам старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА.

Раней старшыня ЦВК прагназавала, што яўка на датэрміновае галасаванне складзе да 32%. 

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў праходзяць у Беларусі сёння. З 8.00 да 20.00 будуць працаваць 5870 выбарчых участкаў.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тысячы чалавек. Яны прэтэндуюць на крыху больш як 18 тысяч мандатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі