Церашковіч аб звальненні з ЕГУ: У мяне ёсць падставы падаваць у суд

Вось як пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю Павел Церашковіч:



“Калі б я скончыў працаваць згодна кантракту, да канца верасня, у адміністрацыі было б значна менш праблем. Зараз у мяне ёсць усе падставы звяртацца ў суд”.



На думку Церашковіча, прычынай яго раптоўнага звальнення магла стаць запланаваная на 18 лютага канферэнцыя донараў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. “Я там збіраўся выступаць, магчыма, гэта неяк паўплывала”, — гаворыць Церашковіч.



Цяпер ён збіраецца высветліць усе прававыя абставіны звальнення і магчымасці звароту ў суд. “Кіраўнічая рада ЕГУ згодна са статутам можа адмяняць усе загады рэктара. Зараз ідзе збор подпісаў, будзем працаваць у гэтым кірунку”, — распавядае Павел Церашковіч.



Адначасова ён не можа адказаць на пытанне, ці з’яўляецца на дадзены момант старшынёй Сената. “Ведаеце, я даўно даследую інстытут Сената ўніверсітэта ў розных еўрапейскіх краінах, але першы раз сутыкаюся з сітуацыяй, калі рэктар сваім загадам звальняе яго старшыню. Таму пакуль не магу даць нейкі адказ на вашае пытанне”, — кажа Церашковіч.
 

Фота — n-europe.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі