Цесакова: ідэя, якой жыву сёння, — мы хочам перамен і мы да іх гатовыя
11 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — дэпутат Мінгарсавета Вольга Цесакова.
Беларусь можна параўнаць з буйной фірмай альбо карпарацыяй. Дзе ўсе рашэнні ўзгадняюцца з гендырэктарам, а сама карпарацыя развіваецца згодна з бізнес-планам, гэтым гендырэктарам складзеным. Але прыходзіць момант, калі становіцца зразумела: бізнес-план састарэў, а сістэма прыняцця рашэнняў больш не працуе, яна састарэла і не адпавядае сучаснасці. Трэба мяняць гендырэктара. Што мы і назіраем сёння ў Беларусі, перакананая Вольга Цесакова.
Пра тое, як зрабіць так, каб “супрацоўнікі карпарацыі” мелі ўплыў на працэсы змены кіраўніцтва, як навучыцца самім прымаць рашэнні і браць за іх адказнасць, а таксама пра тое, ці не хочуць беларусы на самай справе проста атрымаць больш “сучасную версію Лукашэнкі”, а не нейкай там свабоды і дэмакратыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Цесаковай.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.