Чакаецца, што Лукашэнка выступіць з пасланнем 29 красавіка

Аляксандр Лукашэнка можа выступіць з штогадовым пасланнем да парламента і народа ў сераду, 29 красавіка. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Аднак афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма. Раней выказвалася меркаванне, што выступленне Лукашэнкі з пасланнем адбудзецца 22 красавіка, але гэтага не адбылося. У той дзень кіраўнік дзяржавы паляцеў з афіцыйным візітам у Грузію.

Нагадаем, днямі прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла Еўрарадыё, што дата выступлення яшчэ не зацверджаная. Як толькі гэта адбудзецца, яе адразу агучаць. Пакуль жа прапрацоўваюцца некалькі варыянтаў.

Пасланне Лукашэнкі пераносяць: не паспяваюць з тэкстам ці мяняюць акцэнты?

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі