Чалавека, які крычаў "Жыве Беларусь!" на здымках фільма "Авель", адпусцілі
Адбылося гэта неўзабаве пасля затрымання.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцаў.
Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 1 лютага. Стваральнікі фільма здымалі масавую сцэну — четырехтысячнае шэсце дэманстрантаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. У раёне ўніверсама "Цэнтральны" да шэсця далучыўся невядомы чалавек, які зліўся з натоўпам і прыкладна на працягу двух хвілін выкрыкваў лозунг "Жыве Беларусь!". Неўзабаве з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што пасля здымак ён быў затрыманы.
Дарэчы, у той жа вечар у відэааператара БелаПАН Васіля Сямашкі, які пасля здымак браў інтэрв'ю ў двух студэнтаў, тры невядомыя ў цывільным запатрабавалі сцерці відэазапіс. Ад Сямашкі таксама запатрабавалі не аднаўляць і не публікаваць відэазапіс.