Чалавек, які ўпаў з даху дома на Кастрычніцкай у Мінску, аказаўся вядомым паэтам

Чалавек, які ўпаў з даху дома на Кастрычніцкай у Мінску, аказаўся вядомым паэтам

У нядзелю, 19 чэрвеня, у Мінску ў раёне Кастрычніцкай плошчы трагічна загінуў беларускі літаратар Ігар Канановіч. З невядомых пакуль прычын ён зваліўся з даху дома на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса. Пра здарэнне паведамілі многія СМІ, але ад пачатку ніхто не ведаў пра асобу загінулага.

Чалавек, які ўпаў з даху дома на Кастрычніцкай у Мінску, аказаўся вядомым паэтам
Фота: by24.org

Канановічу было 32 гады. Летась быў выдадзены яго зборнік “Астэроід”, які і сёння можна купіць у беларускіх кнігарнях. Паэта добра ведаюць у колах беларускай інтэлігенцыі.

Паэт скончыў філфак БДУ, працаваў настаўнікам беларускай і рускай моваў у школах Клецкага раёна. Пасля перабраўся ў Мінск, дзе таксама нейкі час працаваў настаўнікам. Як ён сам заяўляў, з працы яму давялося звольніцца з-за ідэалагічных перакананняў.

“Добры быў чалавек, камунікабельны, заўсёды дапамагаў мне ў складаных сітуацыях. У той жа час ён быў рэзкі і запальчывы. Ад яго можна было чакаць усяго што заўгодна”, — распавядае пра Ігара Канановіча яго вучаніца са школы.

Паэзіяй у Беларусі зарабляць немагчыма, Канановічу даводзілася працаваць грузчыкам у Нясвіжы, пасля ў гіпермаркеце ў Бараўлянах.  

Мяркуючы па допісах у сацсетках, у літаратара быў не найлепшы перыяд у жыцці. У адным з апошніх допісаў ён называў яго “маруднай, здзеклівай трагедыяй”. А ў апошнім сваім допісе Ігар Канановіч напісаў: “Жыві, калі варта жыць, і памры, калі варта памерці”.

Чалавек, які ўпаў з даху дома на Кастрычніцкай у Мінску, аказаўся вядомым паэтам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі