Чалы пра галасаванне на "Голасе": Колькасць прыхільнікаў перамен не паменшылася

Сяргей Чалы / Еўрарадыё
Сяргей Чалы / Еўрарадыё

Незалежны аналітык Сяргей Чалы падчас стрыму на канале "Чалы Live" выказаўся пра галасаванне на платформе "Голас".

На думку Чалага, мэта ініцыятывы, прапанаванай Святланай Ціханоўскай, заключаецца ў тым, каб развеяць мэседж уладаў аб здзіманні пратэста. Цяперашні вынік галасавання — а на 13:00 21 сакавіка за перамовы з беларускімі ўладамі пры пасярэдніцтве ААН і АБСЕ прагаласавала 600 тысяч беларусаў — на думку Чалага паказвае на тое, што прыхільнікаў пераменаў у Беларусі за апошнія восем месяцаў менш не стала.

"Гэта ўжо блізка да таго, колькі людзей паўдзельнічала ў праекце" Голас" пасля галасавання, дасылаючы фота сваіх бюлетэняў. З усіх тых, хто галасуе пэйным чынам на выбарах у "Голасе" удзельнічала меншасць. Калі меркаваць, што працэнт па-ранейшаму той жа, то гэта азначае, што колькасць людзей, нязгодных з тым, што адбываецца ў краіне, не зменшылася", — упэўнены аналітык.

Агульнанацыянальнае галасаванне стартавала 18 сакавіка. За першыя 24 гадзіны ў ім ўзялі ўдзел больш за 400 тысяч беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі