Чалы распавёў, чаму санкцыі ЗША супраць беларускіх прадпрыемстваў гэта сур'ёзна

Сяргей Чалы / Еўрарадыё​
Сяргей Чалы / Еўрарадыё​

У апошнім выпуску "Чалы live" незалежны аналітык Сяргей Чалы пракаментаваў санкцыі ЗША супраць беларускіх прадпрыемстваў і зрабіў выснову чаму гэта сур'ёзна. "Гэтыя санкцыі значна больш небяспечныя, чым выказванні заклапочанасці парушэннем правоў чалавека, адносна таго, як дзейнічаюць краіны ЕЗ".

На думку Чалага, калі ўлічваць, як амерыканцы ўмеюць кантраляваць практычна ўсе грашовыя патокі звязаныя з доларамі, гэта азначае, што любая знешняя гандаль кампаній у санкцыйным спісе ЕС апынецца пад пагрозай.

"Па сутнасці мы маем справу з працягам гісторыі і падзей 2010 года. А менавіта тагачаснага крывавага разгону Плошчы. Калі разганялі людзей, якія выйшлі 19 снежня 2010 на Кастрычніцкую плошчу і апынуліся на плошчы на Незалежнасці.

То бок тых санкцый, якія былі прынятыя тады. Там складаная была схема: Дзярждэп рэкамендуе Мінфіну распрацаваць санкцыі, потым яны зацвярджаюцца Кангрэсам. Паколькі кангрэс — страшна бюракратычная структура, то прынятае змены ўносіць цяжка.

Але гэта была рэакцыя на брутальны разгон Плошчы 2010 года і рэакцыя на пасадкі практычна ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты. Затым, пасля таго як, (амерыканцы ў прынцыпе могуць лічыць, што гэта іх заслуга), санкцыі аказалі сваю справу (выпуск палітвязняў адбыўся да 2015 года), тады санкцыі былі прыпыненыя. І прыпыняліся гадамі. І пасля таго, што адбылося яны кажуць, "а цяпер мы бачым, што той перыяд, які МЗС называе нармалізацыяй адносінаў з Захадам", мы лічым яго прамежкавым. Ён пачаўся, ён скончыўся. Мы бачылі жаданне беларускага боку ісці на сустрэчу".

Чалы кажа, што цяпер ЗША бачыць, што цяпер гэты этап скончыўся і беларускія ўлады вяртаюцца да тых жа самых практыкаў 2010 года, з якіх гэта ўсё стартавала, прычым у значна большым маштабе. 

"І гэта надзвычай сур'ёзная гісторыя. У тым плане, што калі яны запрацуюць, а там нам месяц далі на роздум, то жыццё кампаній якія там апынуліся... з улікам таго, як амерыканцы ўмеюць кантраляваць патокі ў далярах, гэта азначае, што любая знешняя гандаль кампаній у санкцыйным спісе ЕС апынецца пад пагрозай. Гэта азначае, што праблемы пачнуць узнікаць не ў амерыканскіх кампаній, а тых, якія будуць весці з імі бізнэс. Вось чаму амерыканскія санкцыі заўсёды страшней любых іншых санкцый", — дадае аналітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі