Чаму беларускія дэпутаты не спяваюць гімн? (відэафакт)

Па тэлеканале АНТ паказалі заканчэнне працы абодвух палат беларускага парламента. Дэпутаты прызначылі дату прэзідэнцкіх выбараў на 11 кастрычніка 2015 года, прынялі розныя законапраекты і закрылі сесію пад гукі гімна. Але як бачна на відэа, ніводзін з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў гімн не спявае. Тое ж самае адбылося і на заключным пасяджэнні Савета Рэспублікі.

Дэпутат Вольга Палітыка на пытанне, чаму парламентарыі не спяваюць, раіць звярнуцца да заканадаўства і даведацца, калі гімн выконваецца. У законе аб дзяржаўных сімвалах напісана, што гімн акурат і павінен выконвацца на закрыцці і адкрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў. Праўда, у законе нідзе не прапісана, што дэпутаты павінны спяваць, а толькі тое, што абавязаныя стаяць.

Але ж украінскія дэпутаты спяваюць і некаторыя нашы, як выявілася таксама. Але толькі не каторыя. Вось дэпутат Мікалай Калтуноў, напрыклад, спявае: “Я гімн спяваю заўсёды, але ўчора мяне не было на закрыцці сесіі”.

Фота: belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі