Чаму, каб выдаць кнігу, аўтар вымушаны збіраць грошы па людзях? (падкаст)
Даследчык Зміцер Дрозд напісаў і падрыхтаваў да выдання сваю чарговую кнігу “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”. Але, калі свае папярэднія кнігі пісьменнік выдаваў за ўласныя грошы, то гэтым разам Зміцер Дрозд вымушаны звярнуцца па дапамогу да людзей.
Чаму пісьменнікі вымушаныя збіраць грошы на выданне сваіх кніг з дапамогай краўдфандынгу? Чаму ні дзяржаўныя, ні прыватныя выдаўніцтвы не робяць гэтага за ўласныя сродкі? Ці актыўна людзі адгукаюцца на просьбу аб дапамозе?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае даследчык, пісьменнік Зміцер Дрозд.